Кодэкс кананічнага права
Кодэкс кананічнага права (лац.: Codex iuris canonici) — корпус юрыдычных нормаў агульнага і ўніверсальнага характару, які кіруе Каталіцкай Царквой лацінскага абраду. Сучасны ККП (CIC) прыняты ў 1983 годзе.
Кананічнае права грунтуецца на дысцыплінарных нормах Старажытнай Царквы. Нягледзячы на гэта, на працягу шматлікіх стагоддзяў яно заставалася не кадыфікаваным. Першая спроба сумаваць царкоўныя юрыдычныя нормы была прадпрынята ў XII стагоддзі, калі ў Цэркве з'явіўся т.з. «Дэкрэт Грацыяна» (лац.: Concordia discordantium canonum, літаральна «Узгадненне кананічных разыходжанняў»). Гэты дэкрэт сістэматызаваў кананічнае права і стаў, фактычна, яго першым сумавальным кодэксам, хоць і не быў афіцыйна ўхвалены Святым Прастолам. Зборнікі папскіх дэкрэталій, якія выходзілі пазней, дапаўнялі гэты дэкрэт.
Да 1500 годзе быў падрыхтаваны Корпус кананічнага права (лац.: Corpus iuris canonici), які ўключаў Дэкрэт Грацыяна і папскія дэкрэталіі сумарна названыя «лац.: Extravagantes», гэта значыць «Што выходзяць за межы» (Дэкрэту Грацыяна), якія дапаўнялі яго. У 1580 годзе Корпус быў ухвалены Папам Рыгорам XIII і заставаўся ў сіле да 1918 года.
У 1918 годзе набыў моц ухвалены Папам Бенедыктам XV Кодэкс кананічнага права, які ў адрозненне ад сярэднявечнага Корпуса ўяўляў сабой не механічны збор законаў, а ўніверсальны і сістэматызаваны прававы зборнік. Кодэкс складаўся з 2414 канонаў, падзеленых на пяць кніг: агульныя прынцыпы, катэгорыі асоб у кананічным праве, сродкі Цэрквы ў выкананні сваёй місіі, працэдуры, звязаныя з царкоўнымі судамі, правапарушэнні і пакаранні.
У 1983 годзе Кодэкс кананічнага права быў перапрацаваны і абвешчаны ў апостальскай канстытуцыі Яна Паўла II «Sacrae disciplinae leges». Цяпер дзеючы Кодэкс складаецца з 1752 канонаў, падзеленых на сем кніг:
- Пра агульныя нормы
- Пра народ Божы
- Пра настаўніцкае служэнне Царквы
- Пра служэнне асвячэння ў Царкве
- Пра часавыя выгоды ў Царкве
- Пра санкцыі ў Царкве
- Пра працэсы
Кодэкс кананічнага права 1983 года правадзейны толькі для Каталіцкай царквы лацінскага абраду. Ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах дзейнічае Кодэкс канонаў Усходніх цэркваў, прыняты ў 1990 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Кодекс канонического права»//Католическая энциклопедия. Изд. францисканцев. Т.2. М.:2005.
- «Кодекс канонического права. Codex Iuris Canonici.» Институт философии, теологии и истории Святого Фомы. М., 2007 г.